Менавіта ў маі чалавецтва чакае моцная і працяглая магнітная бура — адна з наймагутнейшых у гэтым годзе, піша [1] БелТА.
Па прагнозах пачатак буры прыйдзецца на 12 мая. Працягласць — пяць сутак (да 17 мая ўключна). Пік удару прыйдзецца на 13 і 14 мая 2021 года. Сіла удараў — да 6 балаў. У астатні час ваганні будуць да чатырох балаў.
Нялёгка давядзецца метэазалежным людзям, бо іх самаадчуванне будзе пагаршацца. Напрыклад, будзе балець галава, магчымыя скокі ціску, можа нават ванітаваць. У гэты перыяд неабходна старанна ставіцца да свайго здароўя, сачыць за паказчыкамі артэрыяльнага ціску.
Магчымыя такія станы як нервовасць, раздражняльнасць і апатыя. Лепш не піць каву, а аддаць перавагу травяным чаям. Пераважныя прагулкі на свежым паветры і васьмігадзінны сон.
З-за магнітных бур людзі могуць хутка стамляцца. Лепш абмежаваць фізічныя нагрузкі, пазбягаць заняткаў, якія патрабуюць канцэнтрацыі ўвагі.
Спасылкі
[1] http://belta.by/kaleidoscope/view/moschnaja-magnitnaja-burja-440885-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magnitnaya-bura
[3] https://zviazda.by/be/tags/may-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/meteazalezhnasc