У Індыі за мінулыя суткі зафіксавалі 4205 смяротных зыходаў з-за каранавіруса, што стала максімумам з пачатку пандэміі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Reuters.
Папярэдні антырэкорд па колькасці смяротных зыходаў з-за COVID-19 быў адзначаны ў Індыі 8 мая, калі за суткі з-за інфекцыі памерла 4187 чалавек.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Індыі, за мінулыя суткі ў краіне выявілі 348 421 выпадак заражэння COVID-19, агульная колькасць хворых у краіне на гэты час перасягае 23 млн, а колькасць смяротных зыходаў склала больш за 250 тыс.
Індыя займае другое месца ў свеце (пасля ЗША) па агульнай колькасці хворых на COVID-19 і трэцяе месца па колькасці смяротных зыходаў з-за гэтай інфекцыі (пасля ЗША і Бразіліі).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/world/view/u-indyi-zafiksavali-antyrekord-pa-kolkastsi-smjarotnyh-zyhodau-ad-covid-19-za-sutki-99688-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/smyarotnasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue