Фізікі Аляксандр Тузікаў, Сяргея Залаты, і Сяргея Карэняка атрымалі 2 млн. рублёў, інфармуе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.
— Савет па прысуджэнні міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» абвясціў лаўрэатаў галоўнай гуманітарнай прэміяй СНД за 2020 год, — праінфармавалі ў прэс-службе. — Прэмія штогод прысуджаецца прадстаўнікам дзяржаў Садружнасці за найбольш значныя поспехі ў сферы гуманітарнай дзейнасці, якія адпавядаюць узроўню сусветных дасягненняў і спрыяюць развіццю як кожнай з краін — удзельніц СНД, так і Садружнасці ў цэлым.
Лаўрэатамі прэміі «Зоркі Садружнасці» за 2020 г. таксама сталі азербайджанскі оперны спявак Эльчын Азізаў, рэктар Расійска-Армянскага ўніверсітэта Армэн Дарбінян, казахскі паэт Алжас Сулейменаў, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызстана Мурат Джуматаеў, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Малдовы Іён Тігіняну, рэктар МДІМА Анатоль Таркуноў , дырэктар таджыкскага інстытута астрафізікі Гулчехра Кахірава, мастацкі кіраўнік эстрадна-сімфанічнага аркестра Узбекістана Мансур Ташматов.
Памер прэміі складае 2 млн расійскіх рублёў. «Па традыцыі ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў плануецца правесці ў рамках форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД, які ў гэтым годзе павінен адбыцца восенню ў Узбекістане», — дадалі ў прэс-службе.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/avtorskij-kollektiv-belorusskih-uchenyh-fizikov-udostoen-premii-sng-zvezdy-sodruzhestva-440931-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/zorki-sadruzhnasci-0