У конкурсе «Interclover» прымало ўдзел больш за 140 навуковых прац, перадае [1] прэс-служба Універсітэта па грамадзянскай абароне МНС Беларусі.
Конкурс прайшоў у дыстанцыйным фармаце ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) і сабраў навуковыя працы больш чым 140 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Расіі і краін СНД. Арганізатар — навуковая грамадская арганізацыя «Прафесійная навука» (Расія).
Праца слухача ўніверсітэта МНС з Беларусі закранула пытанні ўплыву псіхалагічнай гатоўнасці спецыяліста да дзейнасці на пасадзе інспектара па ахове працы. У ёй аўтар закранае індывідуальныя асаблівасці спецыялістаў па ахове працы і вызначае ступень іх адпаведнасці прафесійным патрабаванням і псіхалагічнай гатоўнасці да будучай прафесійнай дзейнасці.
Па выніку навуковая праца Дыяны Шамаль стала лаўрэатам конкурсу. Акрамя таго, яна заняла і другое месца ў намінацыі «Даследчая праца з практычнай навізной».
Спасылкі
[1] https://ucp.by/university/news/novosti-universiteta/slushatel-universiteta-mchs-diana-shamal-stala-laureatom-mezhdunarodnogo-nauchnogo-konkursa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/interclover
[5] https://zviazda.by/be/tags/universitet-pa-gramadzyanskay-abarone