Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Рызе прадставіў дызайн медалёў, якія атрымаюць пераможца і прызёры турніру, інфармуе [1] БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
На ўзнагародах намаляваны афіцыйны лагатып чэмпіянату. Па краях указана назва і месца правядзення турніру. Дыяметр кожнай медалі складае 10 см, вага — больш за 400 г. Дызайн медалёў быў распрацаваны ў Латвіі, а зрабілі іх ў манетным двары ў Нарвегіі.
— Мы хацелі выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне медалёў і вельмі задаволеныя вынікам. Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках, — сказаў кіраўнік аргкамітэта Эдгарс Бунцыс. — Цырымонія ўручэння медалёў — адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/organizatory-chm-po-hokkeju-predstavili-dizajn-medalej-turnira-440940-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei-2021-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/medali
[4] https://zviazda.by/be/tags/edgars-buncys