Была апублікавана справаздача за красавік, перадае [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,7%, са снежнем 2020 году — 104,6%.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у красавіку ў параўнанні з сакавіком склаў 100,7%, са снежнем 2020 году — 103,8%.
Харчовыя тавары ў красавіку падаражэлі на 0,9% у параўнанні з сакавіком і на 4,6% у параўнанні са снежнем 2020-га.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,8% у параўнанні з сакавіком і на 4,7% у параўнанні са снежнем 2020-га.
Паслугі ў параўнанні з сакавіком падаражэлі на 0,4%, у параўнанні са снежнем 2020 года — на 4,4%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/infljatsija-v-belarusi-v-aprele-sostavila-07-440959-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya