Вадзіцель не пацярпеў, іншых удзельнікаў ДТЗ таксама няма.
На месцы ўжо працуе франтальны пагрузчык, які засыпае пяском паліва, што разлілося па дарозе. Неўзабаве чакаюць цяжкую тэхніку, каб паставіць машыну на колы. Тэхніка не пацярпела, і можа працягваць шлях далей сама, кажуць спецыялісты.
— Магчыма, высока напампавалі цяжкія адходы, таму цэнтр цяжару змясціўся ўверх, і яго крутанула на павароце. Часам здараецца, падчас загрузкі на адзін бок машыны кінуць лёгкае смецце, на другі — цяжкае. Вадзіцель не можа вызначыць гэтага, так што такі момант таксама мог мець месца, — разважае над прычынай здарэння яго відавочца інжынер Вадзім.
Руху іншага транспарту аварыя амаль не замінае, бо кантэйнеравоз ляжыць на ўзбочыне. Спецыялісты абяцаюць, што пастараюцца аператыўна аднавіць рух і ліквідаваць усе наступствы здарэння.
Ірына СІДАРОК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[2] https://zviazda.by/be/tags/trascyanec-0