12 мая ў Мінску адбылася экстраная нарада, на якой абмяркоўвалася сітуацыя пасля пажару, перадае [1] сайт Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
У нарадзе ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і запрошаныя святары. Удзельнікі абмеркавалі актуальную сітуацыю ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пасля пажару.
Па выніках нарады пры Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўлення Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.
У склад камісіі ўвайшлі восем асоб, старшынёй быў абраны біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Камісія неадкладна прыступіла да працы па вырашэнні пастаўленых актуальных задач.
Спасылкі
[1] https://catholic.by/3/news/belarus/13309-stvorana-spetsyyalnaya-kamisiya-pa-likvidatsyi-nastupstva-pazharu-natsyyanalnym-sanktuaryi-matsi-bozhaj-budsla-skaj
[2] https://zviazda.by/be/tags/budslauski-kascyol
[3] https://zviazda.by/be/tags/rymska-katalickaya-carkva-u-belarusi