Усе асобы былі з Чачэнскай Рэспублікі, перадае [1] Дзяржпагранкамітэт.
За мінулыя выхадныя ў аўтадарожным пункце пропуску Брэст замежныя грамадзяне тройчы спрабавалі перасекчы мяжу з пасажырамі, дакументы якіх былі несапраўднымі.
Ва ўсіх выпадках парушальнікамі былі ўраджэнцы Чачэнскай Рэспублікі. Вадзіцелі, якія пражываюць у краінах Еўрапейскага Саюза, падвозілі ў пункт пропуску землякоў, не праверыўшы іх дакументы. У дваіх расіян скончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў. Што тычыцца трэцяга, то яго пашпарт належаў брату.
Грамадзянам Расіі з несапраўднымі дакументамі пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь за парушэнне парадку перасячэння мяжы. Жыхары краін Еўрасаюза, якія дапусцілі незаконны ўвоз асоб у Рэспубліку Беларусь, будуць аштрафаваныя на суму да 20 базавых велічынь.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/84250/
[2] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/prapuskny-punkt-brest