Традыцыйная выстаўка-продаж «Вясновы карагод», што праходзіць у Віцебску каля Палаца спорту, штогод прыцягвае да сябе ўвагу шматлікіх наведвальнікаў. Не стала выключэннем і чарговая — сваю прадукцыю тут прадставілі 28 устаноў прафесійнай адукацыі і 10 аддзелаў адукацыі вобласці. Жыхары і госці горада з задавальненнем набывалі швейныя тавары, абутак, сувеніры, саджанцы, вырабы з дрэва і многае іншае.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya