Антыцелы IgG дасягаюць пікавага ўзроўню на 45-е суткі пасля інфікавання, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на даследаванне, праведзенае лабараторнай службай «Хелікс» разам з Ваенна-медыцынскай акадэміяй ім. С. М. Кірава.
— У асоб, якія перанеслі COVID-19 у лёгкай або бессімптомнай форме, антыцелы IgG дасягаюць пікавага ўзроўню на 45-е суткі пасля інфікавання і захоўваюцца мінімум да 90 сутак, у жанчын старэйшых за 60 гадоў узровень утварэння спецыфічных антыцелаў вышэй, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
У даследаванні прынялі ўдзел звыш 1,1 тыс. чалавек з больш чым 20 рэгіёнаў Расіі, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю лёгка ці ўвогуле без сімптомаў. У прадстаўленай выбарцы толькі ў 0,9% жанчын і 0,8% мужчын ва ўзросце ад 18 да 44 гадоў праз 30 сутак пасля выяўлення інфекцыі не знайшлі імунаглабуліны, у іншых узроставых групах антыцелы выявіліся ва ўсіх удзельніках.
Канчатковыя вынікі даследавання будуць уключаць аналіз узроўню антыцелаў праз 180 сутак пасля перанесенай лёгка ці без сімптомаў інфекцыі, а таксама ацэнку на працягу паўгода ўзроўню імунаглабуліну IgG да каранавірусу ў тых, у каго хвароба мела сярэднецяжкую і цяжкую плынь. Усяго будуць вывучаны аналізы 1,5 тыс. чалавек, старэйшых за 18 гадоў.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/11360965
[2] https://zviazda.by/be/tags/dasledavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/ancicely
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka