Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гэбрейесус зрабіў прышчэпку ад каранавіруса і заклікаў усіх прытрымлівацца яго прыкладу, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на крыніцы.
— Сёння была мая чарга вакцынавацца супраць COVID-19 у ўніверсітэцкім шпіталі Жэневы, — напісаў Гэбрейесус, нагадаўшы, што «вакцыны ратуюць жыццё і крытычна важна, каб яны былі ва ўсіх краінах».
«Калі вы, як і я, жывяце ў дзяржаве, дзе маюцца вакцыны, калі ласка, зрабіце прышчэпку, калі наступіць ваша чарга», — дадаў кіраўнік СААЗ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/generalnyj-direktor-voz-vaktsinirovalsja-ot-koronavirusa-441017-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/saaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/tedras-gebreyesus
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryshchepka