За апошнія тры дні баевікі Хамаса выпусцілі па тэрыторыі Ізраіля больш за 1500 ракет. Пра гэта паведамляе Армія абароны Ізраіля ў сваім Twitter [1].
«За апошнія тры дні баевікі руху ХАМАС выпусцілі больш за 1,5 тысячы ракет з сектара Газа па Ізраілю, тэрарызуючы мірных жыхароў на адлегласці 140 км», — паведамілі ваенныя.
Ракетныя ўдары паміж Ізраілем і сектарам Газа працягваюцца з 10 мая. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што палестынскія групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыхад» заплацяць высокую цану за дзеянні супраць Ізраіля. Кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія ўсклаў усю адказнасць за тое, што адбываецца ў рэгіёне, на Ізраіль. Таксама ў ізраільскіх гарадах Лодзе і Ерусаліме назіраюцца масавыя беспарадкі. У Лодзе ўвялі надзвычайнае становішча.
Спасылкі
[1] https://twitter.com/IDF/status/1392614050341793798?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1392614050341793798%7Ctwgr%5E%7Ctwcon%5Es1_&ref_url=https%3A%2F%2Fnv.ua%2Fworld%2Fcountries%2Fizrail-hamas-iz-sektora-gaza-vypustili-bolee-1500-raket-poslednie-novosti-50159540.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/izrail
[3] https://zviazda.by/be/tags/sektar-gaza
[4] https://zviazda.by/be/tags/raketny-napad