Радовішча базальтаў і туфаў «Навадворскае» Пінскага раёна ўключана ў пералік аб’ектаў, што прапануюцца для перадачы ў канцэсію, у мэтах уключэння радовішча ў прамысловую распрацоўку. Адпаведны ўказ нумар 182 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Запасы базальтаў у радовішчы складаюць 83,2 млн т, туфаў — 80,9 млн т. Гэта сыравіна можа быць выкарыстана для вытворчасці сінтэтычных валокнаў, арміруючых, кампазітных, будаўнічых матэрыялаў.
Выбар інвестара будзе ажыццяўляцца на конкурснай аснове ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/radovishcha
[4] https://zviazda.by/be/tags/navadvorskae