Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 мая склала Br49,939 млрд, зменшыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 красавіка на 1,9 працэнта, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.
Аб’ём наяўных грошай у абароце за красавік знізіўся да Br4,118 млрд (на 0,5 працэнта).
Пераводныя дэпазіты зменшыліся на 1,6 працэнта да Br5,45 млрд. Пры гэтым пераводныя дэпазіты фізічных асоб павялічыліся на 4,9 працэнта і склалі на 1 мая Br2,806 млрд, дэпазіты юрыдычных асоб знізіліся на 7,7 працэнта да Br2,643 млрд.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склалася на ўзроўні Br18,504 млрд, знізіўшыся за красавік на 3 працэнты.
Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за красавік павялічыўся да Br1,562 млрд (на 8,3 працэнта).
Рублёвая грашовая маса зменшылася за мінулы месяц на 2,2 працэнта і на 1 мая склала Br20,066 млрд.
Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на 1,7 працэнта, склаўшы Br28,315 млрд.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/shyrokaja-grashovaja-masa-u-belarusi-za-krasavik-znizilasja-na-19-pratsenta-99769-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank
[3] https://zviazda.by/be/tags/shyrokaya-grashovaya-masa
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[5] https://zviazda.by/be/tags/statystyka