Большасць злачынцаў шантажуе ахвяр распаўсюджваннем інтым-фота, перадае [1] тэлеграм-канал Вольгі Чэмаданавай.
За апошнія тры гады ў Беларусі павялічылася колькасць інтэрнэт-вымагальніцтваў. Калі ў 2018 годзе зафіксавана 109 выпадкаў, то ў гэтым годзе ў міліцыю звярнуліся ўжо больш за 120 чалавек, якія пацярпелі ад незаконных патрабаванняў.
Як правіла, зламыснікі вымагаюць у сваіх ахвяр грошы ўзамен на таямніцу інтымных фотаздымкаў, якія тыя самі высылаюць у перапісцы або захоўваюць у сацсетках.
Між тым, штодня ў міліцыю звяртаюцца дзесяткі пацярпелых ад дзеянняў ашуканцаў у інтэрнэце. Людзей падманваюць «банкаўскія работнікі», «праваахоўнікі», «прадаўцы і пакупнікі» на анлайн-барахолках. Фішынг і вишинг не проста навамодныя тэрміны — яны сталі сталымі спадарожнікамі лічбавага стагоддзя. Каб не трапіць на аферыстаў мы павінны павышаць сваю інфармацыйную пісьменнасць.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/kiberzlachynnasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/vymagalnictva
[4] https://zviazda.by/be/tags/byapeka-u-internece
[5] https://zviazda.by/be/tags/mus