Новыя хуткасныя цягнікі «Ластаўка» напрамку Масква–Мінск перавезлі больш за 22 тыс. пасажыраў з моманту запуску 30 красавіка, паведамляе [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на РЖД.
Электрацягнікі карыстаюцца вялікім попытам: па дадзеных РЖД, іх запаўняльнасць складае 100%. Пасажыры аформілі ўжо звыш 34,5 тыс. праязных дакументаў на ўсю глыбіню продажу.
Сёння «Ластаўкі» — самы танны варыянт паездкі паміж двума сталіцамі, кошт квітка крыху больш за 50 беларускіх рублёў. Яны курсіруюць двойчы ў дзень па люстраным раскладзе. Ранішнія рэйсы адпраўляюцца з Масквы і Мінска ў 06:20 і прыбываюць на станцыю прызначэння ў 13:10. Вячэрняя пара цягнікоў адпраўляецца ў 16:00 і прыбывае а 22:55.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/lastochki-mezhdu-minskom-i-moskvoj-zagruzheny-na-100-rzhd/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rzhd
[3] https://zviazda.by/be/tags/lastauka-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva-minsk-0