На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» рыхтуюць новую паслугу: уздым уверх на паветраным шары, паведаміў агенцтву [1] «Мінск-Навіны» дырэктар спартаб’екта Аляксандр Бут-Гусаім.
— Амаль ўладжаныя ўсе фармальнасці, — заяўляе дырэктар «Дынама». — У нас ёсць дазвол аб ўздыме на вышыню да 100 м. Для арыентыру: нашы асвятляльныя мачты дасягаюць вышыні 70 м. Думаем, што час паветраплавання абмяжуем 10 хвілінамі. Калі атрымаецца, то паспрабуем ужо ў маі гэтага года.
У жніўні таксама чакаецца шмат актыўнасці. У тым ліку прыгодніцкі забег «Лабірынт». Але больш цяпер ідзе прапрацоўка начнога забегу са стартам у 00:00. Для ўдзельнікаў пакінуць толькі аварыйнае святло.
Акрамя таго, у гэтым годзе на стадыёне «Дынама» плануецца адкрыццё ціра і скаладрома (18 м у вышыню). Будаўнічыя працы ўжо завяршаюцца.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/na-stadione-dinamo-skoro-poyavitsya-vozmozhnost-podnyatsya-na-vozdushnom-share/
[2] https://zviazda.by/be/tags/stadyyon-dynama-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/stadyyon-dynama
[4] https://zviazda.by/be/tags/pavetrany-shar