Замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) у першым квартале 2021 года $3 млрд, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (37,4 працэнта ад усіх інвестыцый), Кіпра (18 працэнтаў), Украіны (6,7 працэнта) і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (6 працэнтаў). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $2,5 млрд, або 84,5 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.
За студзень-сакавік арганізацыі краіны (акрамя банкаў) накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $1,3 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (80,5 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (4,9 працэнта) і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (3 працэнты). На долю прамых інвестыцый прыпадала 96,3 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/inostrannye-investory-vlozhili-v-ekonomiku-belarusi-v-i-kvartale-3-mlrd-441316-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/investycyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika