Сіндром чырвоных вачэй і немагчымасць засяродзіцца на статычных прадметах могуць быць сімптомамі інтэрнэт-залежнасці ў дзяцей, паведаміла загадчыца лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ «Маці і дзіця», доктар медыцынскіх навук Маргарыта Дзевялтоўская, перадае [1] БелТА.
— Ёсць асноўныя дыягнастычныя крытэры таго, што дзіця ў небяспецы. У першую чаргу гэта выразная залежнасць настрою ад знаходжання ў інтэрнэце. Калі падлетку трэба расстацца з кампутарам ці гаджэтам, гэта тут жа выклікае ў яго незадаволенасць. Ад яго складана забраць кампутар, тэлефон і абмежаваць час знаходжання ў сеткі, — сказала Маргарыта Дзевялтоўская.
У выніку, па яе словах, дзіці мала спяць, з’яўляюцца праблемы з вучобай, настаўнікі пачынаюць скардзіцца, што школьнік не можа сканцэнтравацца, зніжаецца яго паспяховасць.
Знешнімі праявамі інтэрнэт-залежнасці, акрамя сіндрому чырвоных вачэй, могуць быць болі ў правай руцэ, калі падлетак менавіта гэтай рукой увесь час бярэ мышку. Магчымыя скаргі на тое, што баляць вочы. Калі дзіця жыве ў інтэрнэце, дзе ўсе вобразы рухаюцца, яго вочы пад гэта падладжваюцца. І калі на ўроку, напрыклад, яму трэба засяродзіцца на статычным вобразе, вачам цяжка, паколькі мышцы прывыклі працаваць па-іншаму, адзначыла Маргарыта Дзевялтоўская. «Адсюль у такіх дзяцей маторная няёмкасць: для іх можа быць праблемай кінуць мяч у цэль», — дадала яна.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/krasnye-glaza-i-nevnimatelnost-medik-nazvala-simptomy-internet-zavisimosti-detej-441348-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet-zalezhnasc
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/margaryta-dzevyaltouskaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/rnpc-maci-i-dzicya-0