Яно пачынае сваю гісторыю з 1921 года. У тыя часы ў Беларусі налічвалася крыху больш за пяцьсот паляўнічых. Цяпер у радах рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» каля 80 тысяч членаў, з іх паляўнічых — амаль 40 тысяч.
РДГА «БТПР» з'яўляецца членам Міжнароднага савета па паляванні і ахове жывёльнага свету (CІC), Міжнароднай федэрацыі па спартыўнай лоўлі рыбы ў прэснай вадзе (FІPSed), Міжнароднай кіналагічнай федэрацыі (FCІ). Да нядаўняга часу днём утварэння арганізацый лічылася 27 снежня 1921 года, калі адбыўся І з'езд Цэнтральнага беларускага саюза паляўнічых. Аднак праведзеная работа з архіўнымі дакументамі паказала, што Белпаляваннесаюз, спадкаемцам якога з'яўляецца РДГА «БТПР», быў утвораны ў маі 1921 года, калі адбыўся І (устаноўчы) сход Белпаляваннесаюза. У чэрвені 1921 года ў яго было прынята 20 паляўнічых, у тым ліку і першы старшыня — Міхаіл Кляменцевіч Лісоўскі. Улічваючы гэтыя акалічнасці, было вырашана лічыць 15 мая (дзень адкрыцця палявання на казулю еўрапейскую) днём утварэння Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-tavarystva-palyaunichyh-i-rybalovau-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/100-gadovy-yubiley