«У першым квартале Мінск прадэманстраваў стабільны эканамічны рост. Планамерна забяспечваем выкананне даведзеных сталіцы паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага росту. Так, напаўняльнасць бюджэту ў першым квартале вырасла на 16 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг таксама добрыя — 139 % і амаль 106 % адпаведна. Тэмпы эканамічнага росту ў сталіцы плануем захаваць. Цяпер сталічныя прадпрыемствы працуюць над тым, каб выйсці на новыя замежныя рынкі збыту, што ў перспектыве таксама станоўча адаб'ецца на эканоміцы горада».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert