Пасажырскі мікрааўтобус, які перавозіў грамадзян Беларусі, сутыкнуўся з грузавіком на трасе М1 «Беларусь» у Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці. У выніку шпіталізаваны 13 чалавек, адзін з іх — у вельмі цяжкім стане, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ТАСС і прэс-службу губернатара Смаленскай вобласці.
«Сёння раніцай у Сафонаўскім раёне на 298-м км трасы М1 “Беларусь” адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пасажырскага мікрааўтобуса, у якім знаходзіліся 20 чалавек. Па папярэдніх дадзеных, у выніку ДТЗ пацярпелі і шпіталізаваны 13 чалавек. Усе яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое — у цяжкім стане, адзін — у вельмі цяжкім.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-dtp-s-mikroavtobusom-pod-smolenskom-postradali-13-grazhdan-belarusi-441407-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/smalenskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarusy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya