На калектыўнай экспазіцыі будуць прадэманстраваны дасягненні беларускай навукі ў галіне генетыкі і клетачнай імунатэрапіі, стварэнні лекавых субстанцый на аснове амінакіслот і іх вытворных. Вучоныя прадставяць тэхналогіі атрымання высокаэфектыўных антысептыкаў, імунаферментных набораў і экспрэс-тэстаў для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў, у тым ліку для дыягностыкі каранавіруса, імплантацыі ствалавых клетак пры мадэляванні паталагічных працэсаў у арганізме, тэхналогіі іммуналагічнай дыягностыкі (у тым ліку ацэнка клеткавага імунітэту супраць COVID-19) і г. д.
Сярод арганізацый НАН Беларусі, якія прымуць удзел у выставе — Інстытут генетыкі і цыталогіі, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытут фізіялогіі, Інстытут біяарганічнай хіміі, Інстытут фізіка-арганічнай хіміі, Інстытут хіміі новых матэрыялаў, ААТ «НВА Цэнтр», Інстытут фізікі і Фізіка-тэхнічны інстытут.
18 — 21 мая ў Мінску адбудзецца найбуйнейшы ў Беларусі XXVII Міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя». Ён уключае маштабную экспазіцыю і шырокую дзелавую праграму. Мэтай форуму «Ахова здароўя» з’яўляецца павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, развіццё айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці і вытворчасці медыцынскага абсталявання, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў медыцынскай сферы.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ahova-zdarouya
[2] https://zviazda.by/be/tags/medycynski-forum