Шасцёра прапалі без вестак, 218 чалавек пацярпелі, 41 з іх быў шпіталізаваны ў выніку тарнада, якое абрынулася на горад Ухань — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле інфармацыі мясцовай адміністрацыі, стыхія абрынулася на прыгарадны раён Цайдянь і раён Цзуньшань у зоне эканамічнага развіцця Ухані. раён Цайдянь, парывы шквалістага ветру дасягалі 24 метраў у секунду. «Разбураны 27 дамоў, пашкоджанні атрымалі 400 дамоў, два вежавых крана, а таксама часовыя будынкі плошчай каля васьмі тысяч квадратных метраў », — адзначаецца ў паведамленні ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях горада.
У міжнародным аэрапорце Уханb Wяньхэ з-за дрэнных умоў надвор’я адменены 123 рэйса. Вядзецца работа па ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхіі.
Як стала вядома, Нацыянальны метэаралагічны цэнтр выпусціў папярэджанне, што залевы і моцны вецер будуць працягвацца ў многіх частках Паднябеснай да нядзелі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya