Чэргі на мяжы з раніцы працягваюць расці, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на сайт Дзяржпагранкамітэта.
Па дадзеных на 12.00 выезду з Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюза на мяжы чакаюць больш за 1,1 тыс. грузавікоў, двума гадзінамі раней іх колькасць была менш за 1 тыс.
Самая напружаная абстаноўка на беларуска-літоўскай мяжы. У пункце пропуску «Каменны Лог» стаіць ўжо больш за 260 фур, 150 — у «Прывалцы», яшчэ звыш 130 машын чакаюць у «Катлоўцы», 120 — «Беняконях» і 40 — у «Відзах».
Выезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Брузгі» чакаюць больш за 120 грузавікоў, яшчэ больш за 50 стаяць у «Бераставіцы», больш за 80 — у «Казловічах».
Шмат фур ёсць і на мяжы з Латвіяй: у «Грыгораўшчыне» пропуску чакаюць больш за 120 фур у «Урбанах» — больш за 60.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ocheredi-na-granitse-s-utra-prodolzhajut-rasti-vyezda-iz-belarusi-v-es-zhdut-bolee-1-tys-fur-441537-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[3] https://zviazda.by/be/tags/fury
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet