Больш за 26 тыс. хатніх гаспадарак у правінцыі Гуйчжоу на поўдні КНР апынуліся ў зоне бедства, некалькі жыхароў атрымалі раненні і траўмы ў выніку ўрагану, які абрынуўся на павет Кайян. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая [1].
Па афіцыйных дадзеных, на бягучы момант пацярпелі сотні гектараў пасяўных плошчаў, разбурэння атрымалі больш за 800 будынкаў. Паводле папярэдняй ацэнкі, шкода склала каля 97 млн юаняў (каля $15 млн).
Улады накіравалі ратавальнікаў у раёны, якія перажылі разбуральнае ўздзеянне ўрагану. Аператыўна вядуцца работы па аднаўленні пашкоджаных ліній электраперадачы.
Агенцтва Сіньхуа са спасылкай на ўлады правінцыі Цзянсу, што на ўсходзе краіны і недалёка ад Гуйчжоу, паведамляе аб тым,што тут ад разгулу стыхіі пацярпелі прыкладна 19 тыс. жыхароў. З 14 мая моцны вецер і град абрынуліся на 11 паветаў, гарадоў і раёнаў. Жылля больш за 340 сем'яў апынуліся разбураныя. Прамыя эканамічныя страты дасягнулі 13,97 млн юаняў (каля $2,17 млн), далейшы падлік шкоды працягваецца. Штаб арганізаваў своечасовую эвакуацыю жыхароў, каб звесці да мінімуму магчымыя ахвяры, дзякуючы чаму пакуль звестак пра загінулых або пацярпелых не паступала.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://www.cctv.com/
[2] https://www.belta.by/world/view/bolee-26-tys-semej-v-kitae-okazalis-v-zone-bedstvija-iz-za-uragana-441540-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/bedstva
[5] https://zviazda.by/be/tags/styhiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/uragan
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne