У 6 азер зарыблена больш за 1,3 млн лічынак шчупака, паведамляе [1] прэс-служба Нацыянальнага парку.
Рыбапасадачны матэрыял закупляўся ў ААТ «Рыбгас «Навінкі» Пастаўскага раёна. Зарыбленне рыбалоўных угоддзяў нацыянальнага парку праводзяцца па плане, складзеным на аснове рыбаводна-біялагічных абгрунтаванняў.
Згодна плану ў гэтым годзе лічынкі шчупака былі выпушчаныя ў наступныя азёры: Багданоўскае — 120 тысяч штук, Бужан — 450 тысяч штук, Войса — 400 тысяч штук, Дрысвяты — 254 тысячы штук, Струста — 136,7 тысяч штук. Пры спрыяльных умовах да восені гэтага года выпушчаныя лічынкі шчупака дасягнуць даўжыні ў 20-25 гл і масы 150-200 грам. Палавой сталасці шчупак дасягне праз тры-чатыры гады.
Так як шчупак з’яўляецца каштоўнай рыбая, для яе ўстаноўлена прамысловая мера вылаву ў 40 см пры прамысловым і аматарскім рыбалоўстве. Таму, пры вылаве рыбы менш за 40 см, важна выпускаць яе ў жывым выглядзе назад у вадаём. Да таго ж, за парушэнне гэтага правіла прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Спасылкі
[1] https://braslavpark.by/o-nas/novosti/Zaryblenie%202021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybgas-navinki
[3] https://zviazda.by/be/tags/lichynki-shchupaka
[4] https://zviazda.by/be/tags/rybalka
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacpark-braslauskiya-azyory