Разлікова-даведачны цэнтр Маскоўскага раёна плануюць адкрыць у ГЦ «Сталіца». Пра гэта агенцтву [1] «Мінск-Навіны» паведаміў дырэктар КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» Максім Бардовіч.
Ён удакладніў, што цяпер распрацоўваецца дызайн-праект цэнтра. Чакаецца, што РДЦ адкрыецца да верасня.
Улічваючы, што ўжо цяпер гараджане могуць звяртацца за даведкамі ў любы РДЦ свайго раёна, а ў далейшым такая магчымасць распаўсюдзіцца на любы РДЦ горада, аб’ект, лічаць у ЦІТ, будзе запатрабаваны. Бо ГЦ «Сталіца» знаходзіцца ў цэнтры Мінска, у месцы скрыжавання транспартных патокаў, у непасрэднай блізкасці ад метро. Мяркуецца, што аказваць паслугі гараджанам тут будуць да часу заканчэння працоўнага дня ГЦ — да 22:00.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-tcz-stolicza-otkroetsya-raschetno-spravochnyj-czentr/
[2] https://zviazda.by/be/tags/integravanaya-servisna-razlikovaya-sistema
[3] https://zviazda.by/be/tags/rdc
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/stalica