Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 10-16 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 15-21 градуса, па ўсходзе — да 23 градусаў, паведамілі [1] ў Белгідрамеце.
У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 м / с, пры навальніцах парывы да 14 м / с.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/dozhdzh
[4] https://zviazda.by/be/tags/navalnicy
[5] https://zviazda.by/be/tags/may-0