Інструктар аўташколы ў Гродне зэканоміў і прысвоіў 260 л паліва. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Падчас заняткаў з вучнямі 33-гадовы інструктар дамогся добрых паказчыкаў эканоміі паліва. «Вось толькі бензін мужчына вырашыў не захоўваць на балансе прадпрыемства, а прысвойваў сабе. За пяць месяцаў міма бака службовага аўтамабіля сышло 260 л бензіну на агульную суму каля Br460», — распавялі ў міліцыі.
Нястачу падчас праверкі выявілі супрацоўнікі БЭЗ. Зараз у дачыненні да інструктара ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Прысваенне альбо растрата».
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/paliva
[3] https://zviazda.by/be/tags/autashkola