Канцэрн «Тэхмаш» Растэха плануе ў наступным годзе пачаць выпуск адмысловых ачкоў для рэгуляцыі цыркадных рэжымаў, якія дазваляюць змагацца з бессанню і аднаўляць сутачныя біярытмы, паведаміў ТАСС [1] са спасылкай на Растэх.
Серыйную вытворчасць плануецца пачаць з наступнага года.
«Спектр святла, які выпраменьваецца ачкамі „Blue Sky pro“, аналагічны сонечнаму святлу раніцай з 6 да 10 гадзін і вечарам з 14 да 18 гадзін. Трапляючы на сятчатку вока, ён актывуе працу клетак мозгу, якія адказваюць за „ўнутраныя гадзіны“. У выніку арганізм перамыкаецца з начнога рэжыму ў дзённы», — гаворыцца ў паведамленні. Для поўнага аднаўлення цыклу сну і няспання акуляры трэба апранаць па паўгадзіны ў дзень у паказаныя гадзіны.
Эфектыўнасць распрацоўкі даказана падчас нейрафізіялагічных даследаванняў. Выкарыстанне ачкоў у Запаляр’і забяспечыла хуткую адаптацыю да ўмоў палярнай ночы, адзначыў Растэх.
Як растлумачыў гендырэктар завода Васіль Мухін, святло актывуе працу мозгу і ўнутраныя біялагічныя гадзіны, яны таксама павінны палягчаць прывыканне да змены гадзінных паясоў і паляпшаць самаадчуванне.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/achki
[3] https://zviazda.by/be/tags/akulyary