У красавіку 11 чалавек памерлі ў Мінску ад метадону. Гэта складае колькасць загінуўшых за папярэднія тры месяцы, перадае [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
— За 4 месяцы ў Мінску ад ужывання наркотыкаў памерлі 22 чалавекі: 19 мужчын і 3 жанчыны. З іх раней судзімыя 16 чалавек, у тым ліку 12 — за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Сярэдні ўзрост загінуўшых — каля 35 гадоў. У 21 выпадку прычынай смерці стала ўжыванне метадону, — адзначыў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў.
Абапіраючыся на дадзеныя статыстыкі, спецыялісты прагназуюць далейшае павелічэнне смяротнасці.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/pravoohraniteli-i-mediki-byut-trevogu-11-minchan-umerli-v-aprele-ot-metadona/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-sazonau
[3] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/metadon-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki