Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Дакумент, які раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі, зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы, паведамляе [1] БелТА.
Дакумент уносіць змены ў законы, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных спраў і шэрагу іншых праваахоўных органаў і ваенізаваных арганізацый. Вызначаецца, што дзейнасць органаў унутраных спраў з’яўляецца галоснай у той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства, які вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Таксама канкрэтызуюцца падставы для правядзення асабістага надгляду грамадзян, надгляду iх рэчаў, транспартных сродкаў. Напрыклад, становіцца магчымым правядзенне такога дагляду пры затрыманні.
Новым законам удакладняюцца ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Прадугледжваецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку іх прымянення, калі такое прымяненне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць гэтых органаў. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненнi масавых беспарадкаў.
Супрацоўнікам органаў унутраных спраў прадастаўляецца права забараняць грамадзянам ажыццяўленне відэазапісы, кіна- і фотаздымкі для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і грамадскай бяспекі; весці гука-і відэазапіс навакольнага становішча, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-podpisal-zakon-po-voprosam-obespechenija-natsionalnoj-bezopasnosti-441633-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zakon
[4] https://zviazda.by/be/tags/ab-zmyanenni-zakonau-pa-pytannyah-zabespyachennya-nacyyanalnay-byaspeki-respubliki-belarus