Як вядома, новым паслом Расійскай Федэрацыі ў Беларусі стаў Яўген Уладзіміравіч Лук’янаў. Выпускнік Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Лук’янаў паспяхова працаваў у банкаўскай, дзяржаўнай, культурнай сферах, апошнія дзесяцігоддзі — на дыпламатычнай рабоце.
А вось у дзяцінстве будучы дыпламат некаторы час жыў у Брэсце, вучыўся ў сярэдняй школе № 1 (цяпер гімназія № 1) і СШ № 11 (цяпер гімназія № 6) — паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. Мэр Брэста нават апублікаваў загад ад 12 студзеня 1966-га года, паводле якога Яўгена Лук’янава накіроўваюць у 7 «А» клас як вучня, што паступіў у школу цягам другой чвэрці.
— У ходзе першага візіту ў Брэст пастараемся ўключыць у праграму Яўгена Уладзіміравіча наведванне гэтых навучальных устаноў, — піша Аляксандр Рагачук.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-lukyanau
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasol-rasii-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya