Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях:
«Беларуская навука займае дастойнае месца ў сусветнай навуковай прасторы, а па некаторых напрамках — ІКТ, нанатэхналогіі і нанаматэрыялы, медыцынскае абсталяванне, генетыка і біятэхналогіі — фарміруе новыя трэнды развіцця. Мы робім стаўку на пабудову эканомікі ведаў і інавацыйны шлях развіцця, аднак без уцягвання маладых людзей у навуковую і інавацыйную дзейнасць, падрыхтоўкі адпаведных кадраў зрабіць гэта немагчыма. У краіне створаны эфектыўныя механізмы падтрымкі, у тым ліку фінансавыя стымулы для прыцягнення таленавітай моладзі ў навуку і інавацыйнае прадпрымальніцтва».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert