18 мая з Пекіна ў Беларусь накіравана чарговая партыя вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці карпарацыі «Сінафарм», паведамілі [1] ў Пасольстве РБ у КНР.
Аб'ём прадстаўленай Кітаем бязвыплатнай дапамогі — 300 000 доз. Дастаўка ажыццяўляецца самалётам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Дзякуючы суладнай працы Міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, Пасольстваў дзвюх краін, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Дзяржаўнага агенцтва КНР па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве, карпарацыі «Сінафарм» і іншых ведамстваў забяспечана фарміраванне партыі вакцыны.
Разам з вакцынай кітайскі бок таксама камплектна перадаў 300 800 шпрыцаў.
Фота: china.mfa.gov.by
Спасылкі
[1] https://china.mfa.gov.by/ru/embassy/news/bfff44de9343dfb8.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[4] https://zviazda.by/be/tags/pekin
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus