Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-сакавіку склалі 102,9 працэнта да ўзроўню студзеня-сакавіка 2020 года, паведамілі [1] ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,8 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) — 23,6 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,2 працэнта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
Спасылкі
[1] https://www.belstat.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belstat
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-statystychny-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/grashovyya-dahody
[5] https://zviazda.by/be/tags/dahod