На нумар «112» паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі дзіцяці на тэрыторыі новабудоўлі па вуліцы Княгінінскай у Мінску.
Да ратавальнікаў звярнуўся сябар пацярпелага падлетка. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што на прылеглай тэрыторыі да шматкватэрнага 9-ці павярховага жылога дома знаходзіцца хлопчык, нага якога аказалася пад элементам бетоннага блока. Работнікамі МНС з выкарыстаннем гідраўлічнага інструмента ён быў дэблакіраваны і перададзены прыбыўшым медыкам. З пераломам галёнкі правай нагі дзіця было дастаўлена ў бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта МНС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/betonny-blok
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpely