Памер штрафу за несанкцыянаваны гандаль — да 50 базавых велічынь, паведамляе [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на галоўнага спецыяліста аддзелу гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Вольгу Цыбульскую.
Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў прымаюць меры, каб спыніць несанкцыянаваны гандаль, — адзначыла В. Цыбульская. — У прыватнасці, створаны рабочыя групы з прадстаўнікоў аддзелаў гандлю, РАУС, падатковай інспекцыі. У сталіцы з пачатку года яны правялі 222 рэйду і склалі 465 адміністрацыйных пратаколаў.
Гандаль з рук дастаўляе горадзе мноства праблем, адзначыла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Цімашэнка. Часта нядбайныя гандляры не прыбіраюць за сабой, пакідаюць на «кропцы» бытавыя і харчовыя адходы — а гэта рай для грызуноў і насякомых.
— У нелегальных прадаўцоў адсутнічаюць гандлёвае, халадзільнае абсталяванне, — сказала В. Цімашэнка. — У іх няма медыцынскіх даведак, а таксама элементарных умоў для захавання правіл асабістай гігіены. Нядобрасумленныя гандляры рэалізуюць тавар без дакументаў, якія пацвярджаюць яго якасць і бяспеку. Кансерваваная і вяленая прадукцыя «ад бабуль» таксама сумнеўнай якасці, ужыўшы яе, можна заразіцца батулізмам.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/mingorispolkom-rasskazal-o-vrede-ulichnoj-torgovli-i-nazval-maksimalnuyu-summu-shtrafa-dlya-narushitelej/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vulichny-gandl
[3] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/volga-cybulskaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/volga-cimashenka