БЕЛАЗ ажыццявіў пастаўку трох 45-тонных кар'ерных самазвалаў серыі 75473 на адрас Вольнагорскага горна-металургічнага камбіната (уваходзіць у склад АТ «Аб'яднаная горна-хімічная кампанія»), інфармуе [1] прэс–служба кампаніі.
Попыт на самазвалы ў класе грузапад'ёмнасці да 45 тон заўсёды высокі ў агульным рэйтынгу запытаў на прадукцыю ААТ «БелАЗ». Сучасны БЕЛАЗ-75473 абсталяваны кандыцыянерам, бартавым кампутарам, сістэмай відэаагляду, аўтаматычнай сістэмай змазкі і карыстаецца вялікім попытам у прадпрыемстваў горна-металургічнай прамысловасці.
На базе БЕЛАЗ-7547 прадпрыемствам створаны новы кар'ерны самазвал БелАЗ-75476 на газавым паліве. Сёння машына праходзіць эксплуатацыйныя выпрабаванні ў кампаніі «Алроса» (Расія).
Дзякуючы набыцці эфектыўных кар'ерных самазвалаў «БЕЛАЗ» Вольнагорскі горна-металургічны камбінат зможа нарасціць аб'ёмы вытворчасці і забяспечыць камфортныя, бяспечныя ўмовы працы сваім работнікам.
Спасылкі
[1] https://belaz.by/press-centre/postavka%20BELAZ/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaz-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/samazval
[4] https://zviazda.by/be/tags/volnagorski-gorna-metalurgichny-kambinat