Віцебская абласная філармонія гатовая прадаставіць сваім гледачам новую паслугу — наведаць філармонію не толькі для таго, каб паслухаць канцэрт, але і ўбачыць сакрэты падрыхтоўкі музычнага спектакля, паведамілі «Звяздзе» ва ўстанове культуры.
Мерапрыемства ўключае ў сябе экскурсію па лабірынтах будынку, наведванне рэпетыцый салістаў і творчых калектываў, агляд касцюмернай, азнаямленне з працай гукарэжысёра і мастака па святле, агляд музычных інструментаў.
Наведвальнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца з нябачным бокам працы ў філармоніі, убачыць легендарны орган «GLATTER-GÖTZ», прымерыць галаўны ўбор прынцэсы з музычнай казкі, сыграць і праспяваць разам з музычным ансамблем і нават выйсці на сцэну, каб паспрабаваць сябе ў ролі артыста...
Праект прызначаны як для дзяцей, так і для дарослых. Мерапрыемства праходзіць у буднія дні для арганізаваных груп.
Папярэдні запіс па тэлефоне: 8-0212-36-83-88.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю – pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-ablasnaya-filarmoniya
[2] https://zviazda.by/be/tags/scena-zaslona-kulisy
[3] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstva