Пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Генадзя Казлоўскага пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў Узброеных Сіл Беларусі, інфармуе [1] БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.
Да праверкі прыцягваюцца воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет «Кропка-У», рэактыўных сістэм залпавага агню «Паланэз», «Смерч», «Ураган». Усяго будзе задзейнічана да 100 адзінак тэхнікі і больш за 500 чалавек асабовага складу.
Пасля выканання мерапрыемстваў падрыхтоўкі воінскія часці і падраздзяленні высунуцца на палігоны Узброеных Сіл для выканання вучэбна-баявых задач.
Прэв’ю — БелТА.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-nachalas-vnezapnaja-proverka-boevoj-gotovnosti-raketnyh-vojsk-vs-441837-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/bayavaya-gatounasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/raketnyya-voyski