У Барысаўскім раёне абрынуўся мост праз раку Рова, паведамілі [1] БелТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.
«Сёння каля 15:00 на 21-м км аўтадарогі Р67 Барысаў — Беразіно — Бабруйск каля вёскі Семяньковічы Барысаўскага раёна абрынуўся мост праз раку Рова. Рух на дадзеным участку дарогі абмежавана, выстаўлены пасты ДПС», — удакладнілі ў ведамстве.
У цяперашні час дадзены ўчастак дарогі можна аб’ехаць па гравійнай дарозе праз вёскі Полелюм, Забашэвічы і Персцень. А грузавы транспарт накіроўваецца праз аўтадарогі М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі і М4 Мінск — Магілёў.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да дадзенай сітуацыі на дарогах і рэкамендуе планаваць час і маршрут паездак з улікам прадастаўленай інфармацыі, кіравацца сігналамі рэгуліроўшчыкаў і часовых тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-borisovskom-rajone-obrushilsja-most-cherez-reku-rova-442046-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/most
[3] https://zviazda.by/be/tags/barysauski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/m4