Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенка, паведамілі [3] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Выявіўшы бяспрыкладную мужнасць, яны адвялі самалёт, які падаў, ад жылых дамоў, прадухіліўшы шматлікія ахвяры. Няма слоў, здольных змякчыць боль страты для родных і блізкіх. Але ёсць памяць, якая разам з гэтым болем і бясконцай удзячнасцю за подзвіг назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася, сёння ў Баранавічах разбіўся [4] ваенны самалёт, які ажыццяўляў палёт з аэрадрома 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы. На ўзлёце штурмавік Як-130, які знаходзіцца на балансе 116-й Лідскай штурмавой авіябазы, урэзаўся ў прыватны дом на вуліцы Розы Люксембург. Падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць. Праявіўшы мужнасць і гераізм, пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта. Пераканаўшыся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, лётчыкі катапультаваліся. Пілоты, камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі 116-й штурмавой авіябазы маёр Андрэй Уладзіміравіч Нічыпорчык і лётчык звяна лейтэнант Мікіта Барысавіч Куканенка, загінулі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://president.gov.by/ru/events
[4] https://zviazda.by/be/news/20210519/1621423283-u-baranavichah-razbiusya-vaenny-samalyot
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[8] https://zviazda.by/be/tags/tragedyya
[9] https://zviazda.by/be/tags/lyotchyki
[10] https://zviazda.by/be/tags/andrey-nichyparchyk
[11] https://zviazda.by/be/tags/mikita-kukanenka