У Мінску на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў міжнародны навуковы круглы стол «Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя і сучасны стан». Арганізатарам выступіла кафедра кітайскай філалогіі. Падзея прымеркавана да 100-годдзя БДУ і 10-годдзя кафедры кітайскай філалогіі.
З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў дыскусійнай пляцоўкі звярнуліся прарэктар універсітэта Канстанцін КАЗАДАЕЎ, дэкан філфака БДУ Сяргей ВАЖНІК, першы сакратар па справах адукацыі Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Лі ВЭНЬХУА, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, прафесар Анатоль ТОЗІК, дырэктар Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Марына ЦЫВЕС, загадчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Віталь БАРАВЫ, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей ЧАРОТА, загадчык кафедры замежнай літаратуры Ганна БУТЫРЧЫК.
Акрамя пленарнага пасяджэння, на якім прагучаў шэраг грунтоўных дакладаў, працавалі на круглым стале наступныя секцыі: «Культурна-беларускі культурны і адукацыйны дыялог — 1: гісторыя і сучасны стан», «Кітайска-беларускі культурны і адукацыйны дыялог — 2: гісторыя і сучасны стан» (дыстанцыйны фармат). Дакладчыкі, выступоўцы гаварылі пра нараджэнне кітайска-беларускага слоўніка, пра нобелеўскую прамову Мо Яня, пра ўспрыняцце беларускай літаратуры ў Кітаі, пра падрыхтоўку «Культурная дыпламатыя» на факультэце рускай мовы Інстытута замежных моў Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта, пра бягучы стан выкладання беларускай мовы і беларусазнаўства ў Сіаньскім міжнародным даследчым універсітэце, пра асноўныя шляхі кітайска-беларускага культурнага дыялогу і іншыя актуаліі.
Мікола Берлеж
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikola-berlezh
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/filalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-kitayskae-supracounictva