У гэтым маі споўнілася 100 гадоў адной з самых вядомых парфум у свеце — «Шанэль № 5». Яе вынаходніцтва стала настолькі рэвалюцыйным, што дало пачатак новаму кірунку ў індустрыі прыгажосці. Інавацыйнасць ідэі складалася ў тым, што замест натуральнай асновы былі выкарыстаны альдэгіды. Менавіта сінтэтычнасць водару, якая супярэчыла прыродзе, адкрыла мноства магчымасцяў для эксперыментаў. Парфумер Эрнэст Бо, які сінтэзаваў водар па заказе мадэмуазэль Шанэль, прапанаваў ёй на выбар 10 варыянтаў. Узор пад нумарам 5 больш за ўсё спадабаўся Како. Так з’явіліся сусветнавядомыя духі. За стагадовую гісторыю існавання альдэгідных парфум былі створаны сотні водараў, але ж менавіта «Шанэль № 5» у гэтым спісе займае сваё ганаровае месца першаадкрывальніка.
Сёння на паліцах магазінаў можна ўбачыць парфумы на любы густ і кашалёк. Як не памыліцца і набыць той самы, непаўторны водар, які стане неад’емнай часткай вашай асобы? Спадзяёмся, нашыя парады дапамогуць хутка і якасна вырашыць гэтую задачу.
Класіфікацыя водараў
Перш чым ісці ў парфумерны магазін, раім азнаёміцца з класіфікацыяй водараў, каб зразумець, якія пахі прывабліваюць менавіта вас.
Як выбраць ідэальную парфуму?
Галоўнае правіла пры выбары парфумы — не спяшацца. Набыццё духоў павінна быць асэнсаваным. Прыняць рашэнне на хаду ў гандлёвых цэнтрах, панюхаўшы варыянт, нанесены на палоску паперы, не атрымаецца. Парфуме патрэбны час, каб раскрыцца.
КРОК 1. Апырскайце вашае правае запясце абраным водарам. Адразу пасля нанясення вы адчуеце самыя яркія верхнія ноты парфумы. Яны трымаюцца не больш за хвіліну. Затым пачынаюць раскрывацца сярэднія ноты. Працэс адбываецца пад уздзеяннем тэмпературы нашага цела і прыроднага тлушчу, які знаходзіцца на паверхні скуры. Сярэднія ноты характарызуюцца большай мяккасцю і глыбінёй эсенцыі. Іх вы можаце адчуваць на скуры прыкладна ад 30 да 60 хвілін. Ніжнія ноты — базіс — адлюстроўваюць найбольш гарманічнае спалучэнне з хімічнымі характарыстыкамі вашага цела. Адчуваць іх можна ад дзвюх да шасці гадзін. Залежыць ад стойкасці водару.
КРОК 2. Паўтарыце этапы, апісаныя вышэй, на левым запясці. У працэсе параўноўвайце водары на абодвух запясцях.
ВЫСНОВА. Ваша ідэальная парфума не павінная выклікаць галаўны боль, млоснасць ці алергічныя рэакцыі. Яна павінная арганічна спалучацца з вашым натуральным пахам, уздымаць настрой і надаваць упэўненасці.
Як правільна наносіць парфуму?
Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ
Фота pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/kacyaryna-tumas-cishkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/parfum
[4] https://zviazda.by/be/tags/duhi
[5] https://zviazda.by/be/tags/shanel
[6] https://zviazda.by/be/tags/vodar
[7] https://zviazda.by/be/tags/pah