Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім уносяцца змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, паведамляе БелТА. [1]
Выключаецца паведамляльны парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Пасля ўступлення закона ў сілу ўсе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца выключна на падставе дазволу мясцовых органаў.
Забараняецца збор, атрыманне і выкарыстанне грашовых сродкаў i iншай маёмасцi, выкананне работ, аказанне паслуг для кампенсацыі выдаткаў, абумоўленых прыцягненнем да адказнасці за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Уводзіцца забарона асвятлення ў рэжыме рэальнага часу масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды. Дадзеная забарона будзе распаўсюджвацца ў тым ліку на журналістаў сродкаў масавай інфармацыі.
Журналістам пры выкананні сваіх абавязкаў забараняецца выступаць у якасці арганізатараў ці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў.
Мясцовыя органы і органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прыпыняць працу інфраструктуры (гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, транспарту, кірмашоў, арганізацый усіх формаў уласнасці) у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і па маршрутах руху іх удзельнікаў.
Замацоўваецца адказнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў за публічныя заклікі сваіх кіраўнікоў і членаў кіруючых органаў да арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства да атрымання дазволу на яго правядзенне.
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-utverdil-novatsii-v-zakone-o-massovyh-meroprijatijah-izmenenija-dlja-organizatorov-442673-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zakon-ab-masavyh-merapryemstvah
[3] https://zviazda.by/be/tags/navacyi-zakanadaustva
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-respubliki-belarus-2