Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў пракаментаваў інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у сталіцы Латвіі, дзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, паведамілі ў прэс-службе федэрацыі.
«Федэрацыя хакея Беларусі лічыць жэст рыжскай адміністрацыі актам глыбокйа непавагі і беспрэцэдэнтнага ціску ў адносінах да спартсменаў, якія прадстаўляюць нашу краіну на чэмпіянаце свету па хакеі — 2021. Як мы неаднаразова падкрэслівалі раней, наша каманда паехала на турнір, каб даказаць моц нашай краіны на спартыўнай пляцоўцы, а не з палітычнай трыбуны, на якую ўсяляк спрабавалі яе зацягнуць яшчэ ў перыяд падрыхтоўкі да сумеснага з Латвіяй правядзення чэмпіянату. Мы глыбока абураныя, што ў адсутнасць палітычнага інструментара прадстаўнікі замежных дзяржаў лічаць магчымым зрабіць спорт пляцоўкай палітычных разбіральніцтваў», — сказаў Дзмітрый Баскаў.
ФХБ ужо накіравала афіцыйную ноту на адрас прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, аргкамітэта чэмпіянату свету ў Рызе і кіраўніцтва Федэрацыі хакея Латвіі. Па словах кіраўніка ФХБ, замена дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у пуле сцягоў краін — удзельніц турніру і афіцыйных сімвалаў чэмпіянату з’яўляецца нічым іншым як спробай палітызаваць сусветнай хакейны форум у Рызе і прама супярэчыць спартыўным характары чэмпіянату.
«Нам таксама вядома аб несанкцыянаваных пікетах у месцах знаходжання нашай каманды. Усе гэтыя факты прама парушаюць кодэкс паводзін ІІХФ, якім павінны кіравацца і краіны — арганізатары турніраў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея. Таму зараз мы ўсур’ёз занепакоеныя бяспекай нашых гульцоў у Рызе і спадзяемся, што ІІХФ зможа забяспечыць не толькі дадатковыя меры абароны каманды ад знешняга ціску, але і выкананне ўласных нарматыўных актаў», — рэзюмаваў Дзмітрый Баскаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/ryga
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-baskau
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei-2021-0