Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра:
Сёлета ў летні перыяд плануецца аздаравіць больш як 340 тысяч дзяцей. Асаблівы акцэнт павінен быць зроблены на недапушчальнасці адкрыцця летнікаў без безумоўнага захавання выпрацаваных у краіне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і рэкамендацый па прафілактыцы і распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі. На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2021 года выдзелена 46,6 мільёна рублёў сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У тым ліку 44,4 мільёна — на патаненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя летнікі, 1,6 мільёна — на набыццё пуцёвак у лагеры для льготных катэгорый дзяцей. Кошт пуцёўкі складзе ад 108 да 617 рублёў у залежнасці ад тыпу летніка і тэрміну знаходжання».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert